РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памяці Янкі Купалы
Калі пакінуў нас
Кароль паэтаў,
Надоўга наш
Асірацеў палетак.
 
У пушчах змоўклі
Векавыя дрэвы,
Прыціхлі ўсе
Птушыныя напевы...
 
I сёньня нат хто скажа,
Сьцяўшы боль:
– Памёр Кароль!
Няхай жыве Кароль!
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.