Вось я і скончыў. Няважна, што: акт ананізму ці акт зачацьця. Важна, што потым захочацца сто выпіць поўнага, так сказаць, шчасьця. Важна, што потым сяброў кагал прыйдзе з адным на сямёх паўлітра, вып’е маіх пяць, падыме гвалт, і абярэ мяне літрапалітам.
|
|