Ты ведаеш, мой дарагі зямляк, што азначае жыць гадамі ў скрусе, з нянавісьцю глядзець на мяккі знак і бачыць здрайцу ў кожным беларусе. Ты ведаеш, мой раньні эпігон, пісаць адно, а жыць жыцьцё другое, вядома, можна, толькі як закон, у выніку ні вершаў, ні героя. Я столькі год, напрыклад, ні гу-гу, адзін у гэтым вольным еўразьвязе. I хоць падбі падковамі блыху – тутэйшыя ня зойдуцца ў экстазе. Мы іншыя, зямляк, i напінаць перыферыю жыл няма патрэбы, а калі ўсё ж за нешта паміраць, дык за цяпло сваёй айчыннай глебы.
2007
|
|