…Не, ты ня думай, я разумею: Каляды хутка ўжо, а за вакном – слата, i на душы так самотна і хто б даў рады… Ды толью вецер, вецер-сабака вые ў дратах. Не, ты ня думай, твой жаль гэты не назаўсёды, i у твaix у шэра-зялёных вачах заўтра ізноў загарацца іскрынкі свабоды, i, значыць, у зрэнках варожых затоіцца жах. Не, ты ня думай, бывае, што нават гepoi ідуць на аральны кантакт з рэвальверным ствалом… Толью я пэўны, што лепей пакінуць набоі да непазьбежнага моманту перасячэньня са злом. Не сумнявайся i не пераймайся з нагоды, ну а тым болей, калі той нагоды няма. Ведай, дзяўчынка, ты самай найлепшай пароды, а усё астатняе – проста такая зіма.
запалярная Нарвегія, Буда, 10.X.2008
|
|