Я чую голас несьцiханы – Зямля мая мяне заве I кроiць сэрца мне на раны, Зьвiнiць, як звон касы ў траве. I шум дубровы, i стогн пушчы, I рэк усхлiп, i плач крынiц, I немы зрок балотнай тлушчы Нясуць мне весьць пра чужанiц. Я бачу постацi тэўтонаў – Халодны твар, зьвярыны вiд. Ня знае жалю, нi законаў У сталь закованы капыт. О, каб я меў такiя рукi, Зямля, абняў бы я цябе, Каб сьцiшыць гора тваё, мукi, I сiлу даць у барацьбе. Зямля мая, мая краіна! Я чую твой прызыўны звон. Прымі ж хоць слова твайго сына – Ня доўгі будзе твой палон. Шумяць гняўліва твае пушчы, Трасуцца помстаю бары, I дзень твой хмурны змрок расплюшчыць – Ёсьць у цябе багатыры!
31.XII.1941
|
|