РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сей, вольны сейбіт!

Газэце «Беларуская вёска»

 
Сей, вольны сейбіт,
Сей свой палетак!
А гэтак шчыра,
А дбала гэтак!
 
Сонца ўлье сілу
Вольным загонам, –
Зерне абойдзе
Шоўкам зялёным.
 
Вольна, як вецер,
На ўсю старонку
З коласам колас
Пачне гамонку.
 
Вольныя жнеі
Прыйдуць зь сярпамі,
Густа засьцелюць
Поле снапамі.
 
Людзі зь няволі
Зьдзівяцца дзіўне
З вольнае працы
Ў вольнай краіне.
 
Зьдзівяцца людзі
I скажуць гэтак:
«Сей, вольны сейбіт,
Сей свой палетак!»
 
1926
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.