РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Два сьветы

#1
Дзед
Сёрбай, дзеду, сёрбай
Крупнік ды зацірку, –
Пабрыдзеш бо з торбай,
3 торбай дзірка ў дзірку.
 
Закарбуй на бірку,
Што на гора спор быў,
Спорна год нацыркаў,
Дарабіўся горбу.
 
Высьвідраваў корбай,
Вырыў плугам-кіркай
Баразьністу ворбу
Тры аршыны шыркай.
 
Выцерпеў прыдзіркаў,
Што і мор ня сцёр бы, –
Стар і мал век гыркаў:
– Сёрбай, дзеду, сёрбай!

 

#2
Унук
Дзедаў ўнук-гарэза, –
Як чмель чапурыцца,
Ўсе б платы парэзаў,
Плот яму – макрыца.
 
Ён не спакарыцца,
Як сам рымскі цэзар, –
Хто супроць – кастрыцай,
Бахне і з «абрэза».
 
У руках жалеза
Жарам заіскрыцца,
Не ўпляце дзярмезаў
Яму і цямрыца.
 
Як ёсьць чым прыкрыцца –
Багацей ад Крэза...
Выйдзе ў сьвет крыніцай
Дзедаў ўнук-гарэза.

 
1926
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.