РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзе стаяў двор панскі...
Дзе стаяў двор панскі
        Грознаю пікетай
I паны спраўлялі
        Гарцы ды банкеты, –
 
Там цяпер красуюць
        Выселкі, пасёлкі,
А іх аздабляюць
        Сяміцьвет вясёлкі.
 
*

Дзе стаяў на полі
        3ь бічам прыганяты
I ганяў прынукай
        Змучаных аратых, –
 
Там цяпер бяз страху
        3 выглядам малойца
Новы, вольны сейбіт
        Братаецца з сонцам.
 
*

Дзе палац быў панскі,
        Дзе жыцьцё йшло пуста
I гняздо зьвівалі
        Вызыск і распуста, –
 
Там цяпер парадак
        Іншы разгарнуўся:
Сочаць веды дзеткі –
        Кветкі Беларусі.
 
1926
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.