РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусы ня будуць рабамі...
        Нас ня здушыць нуда,
        Не сагне нас бяда,
I ня будзе ўладаць доля намі.
        Гэй, ніколі, нідзе,
        Гэй, ніколі, нідзе
Беларусы ня будуць рабамі!
 
        Чырван славай наш род,
        Жыве вольны народ, –
Пад сьцягі ўсе імкнуцца Камуны.
        Вораг, бач, ля варот...
        Беларусы, ўпярод!
Нам ня страшны віхуры, пяруны.
 
        Вораг дуж. Ну і што ж?
        Ён загіне, бы смоўж,
Як захоча ўладарства над намі.
        Гэй, ніколі, нідзе,
        Гэй, ніколі, нідзе
Беларусы ня будуць рабамі!
 
        Як ня хопіць салдат,
        Старцы стануць у рад,
Стануць дзеці і жонкі да бою:
        Кожны годны ў баі
        Сын працоўнай сям'і, –
Кожны, ў кім сэрца б'ецца жывое.
 
        Нас ня здушыць нуда,
        Не сагне нас бяда
I ня будзе ўладаць доля намі.
        Гэй, ніколі, нідзе,
        Гэй, ніколі, нідзе
Беларусы ня будуць рабамі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.