РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ну, таварышы, ў паход!
Ну, таварышы, ў паход
Выступайце жвава,
За працоўны за народ!
Не чакае справа...
 
Нашы рукі ў мазалях,
Ногі, як са сталі,
За рабочых і сялян
Біцца не прысталі.
 
Верна стрэльбы служаць нам,
Метк<а> ў цэль страляем,
I ў падаркі мы ўрагам,
Кулі пасылаем.
 
Кропіць густа кулямёт,
Ворага ня шкода;
Знай, чырвоным ваяком
Няма загародак.
 
Ярка зорка зіхаціць,
Шлях нам асьвятляе
I за вольнай працы сьцяг
Біцца заклікае.
 
Зорка, ты гары ясьней,
Нам сьвятлей з табою;
Гукнем, хлопцы, весялей:
Будзь гатоў да бою!

Хоць змаганьня трудны шлях,
Нам ня страшна гэта,
Мы ў Чырвоныя ўвесь сьвет
Прыбяром Саветы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.