РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На штыхі!
На штыхі, пад званы і пажар,
Мы ўзрухнулі зямлі ўсёй абшар.
 
Фабрык мы грахатлівых сыны,
Мы ў крыві, мы ў агні, не адны.
 
Расплаўляем зямлю, як чыгун,
На вагнішчы ўсялюдных Камун.
 
Пад нагамі сусьветны банкір,
На штыхах каранованы мір.
 
Мы, народы ўсіх нацый, краін,
Б'ём пабеду ў бубны, як адзін.
 
На змаганьне з заўзятым ўрагом
Усясьветна, ўсялюдна ідзём.
 
Падае голас Захаду Ўсход:
Гэй, пад сьцягі, паўсталы народ!
 
Ад сусьветных народных трыбун
Трубяць трубы злучоных Камун.
 
Крывёй пеніць пабедны бакал,
Згінь, згары, людаед-капітал!
 
Бой апошні – памерці, ці жыць,
На ўсясьветным абшары гарыць.
 
На штыхах перакулены трон,
Руйнавальны трасе небам звон,
 
Руйнавальны той молат, чыгун
Нашых вольных працоўных Камун.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.