РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3 польскай — М. Канапніцкай
Доля наша
Пад якой ідзеш зарою,
        Ой, ты, доля наша –
Ці пад хмарнай, пад бурлівай,
        Што віхрамі страша,
 
Што над сумнаю зямелькай
        Ходзіць, ды не сьвеціць,
I сумліва пазірае,
        I крывёй сьвет квеціць?
 
Ці ідзеш ты, наша доля,
        Пад той зоркай яснай,
Што варожыць нам дзянёчак
        Сонечны і шчасны,
 
Што ў красу загон аздобіць,
        Ў суме засяваны,
Пазалоціць хатаў чорных
        Стрэхі саламяны?
 
Ці ідзеш ты, наша доля,
        Пад той зоркай яснай,
Што варожыць нам дзянёчак
        Сонечны і шчасны?
 
1919
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.