РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3 польскай – Л. Ягалкоўскай-Кашуцкай
Пажарнікі
Гэй, пажарнікі, браць жвава
Коні да язды,
Бо там з краю дом палае,
Трэ сьпяшаць туды!
 
Хваць паходні, помпы, ўсходні,
Едуць, – дзьме дуда.
Ноччу к хаце ратаваці
Мчацца – тра-та-та!
 
Б'е агнішча, вецер сьвішча,
Іскраў клуб ляціць.
Гэй, пажарнікі, гэй, жвава
Полымя гасіць!
 
Мы рубаем, паліваем –
Колькі сілы тэй!
Гэй, працуем і ратуем
Ад бяды людзей!
 
[1921]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.