РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З рускай – Р. Кудрашавай
Елачка
Ўзышла у лесе ёлачка,
        У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
        Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
        Пяяла: баю-бай,
Мароз сьняжком атуліваў:
        Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
        Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
        Ускоч перабягаў.
Вось сьнег у лесе дрэмлючым
        Пад полазьзем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
        Сьпяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
        А ў санках селянін,
Пад'ехаў ён пад ёлачку
        I сьсек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
        На сьвята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасьці
        Для дзетак прынясла.
 
[1921]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.