РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3ь нямецкай – Гесэ
У мгле
Адзінота
Маркотна хаджу па зямлі ў тумане.
Расьліны й каменьні так смутна далёкі,
I дрэвы ня бачаць друг дружкі ў імгле,
I ўсе адзінокі.
 
Калісьці шмат другаў, шмат другаў я меў.
П'янеў я ад сонца ясноты гарачай,
Сягоньня скрозь ночак асеньніх туман
Другаў ня бачу.
 
Хоць раз хто спаткаўся ў жыцьці зь цемнатой,
Папраўдзе той мудр, той ведаў, той знае,
Як цемра ад сьвету бязьмежнай сьцяной
Яго адзьдзяляе.
 
Маркотна хаджу я у мгле ў тумане.
Ўсе людзі так дзіўна маркотна далёкі,
Ня знае друг дружкі ніводзін нідзе,
I ўсе адзінокі.
 
[1923]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.