 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З польскай
|
Лета цёплае мінае
|
Лета цёплае мінае З сваім сонцам, з сваёй сушай, Толькі ў садзе на галінах Сьпеюць яблыкі ды йгрушы. З назублёнымі сярпамі Шчыра ў полі гнуцца жнеі; Селянін зьбірае збожжа Ды зноў зерне сее, сее. Во і скончана ўсё жніва, Ўжо дабро ўсё пад страхою, – Ажно міла паглядзеці На багацьце на такое!
1924
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|