 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пад сьцягам Ленiна – Сталiна
|
Нас дружба народаў навекi злучыла; У нашым яднаньнi мы – грозная сiла, – Няма для яе перашкод! Пад ленiнска-сталiнскiм сьцягам i словам Мы сонечным шляхам, чаруючым, новым, Iдзём несупынна ўпярод. Хоць шлях наш i трудны, хоць ворагаў многа, Мы скiнем з дарогi астаткi гнiлога – Цi-ж iм запынiць наш паход? Гранiтную сiлу куе мудры Сталiн Дзень пройдзе – i болей iскрыстых прагалiн, Год пройдзе – i вышай узьлёт! Нас дружба народаў накекi злучыла; У нашым яднаньнi – мы грозная сiла, – Няма для яе перашкод! Жывi-ж ты, зьяднанасьць i дзень златакудры! Жывi, правадыр наш, бясстрашны i мудры! Жывi ты, савецкi народ!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|