 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву
|
1924–1929 гг.
|
Сталі ў рад складальнікі – Ад таго той бліжай, Літару за літарай, Як пацеркі, ніжуць. «Корпусы» ды «цыцэры» I побач «петыты» Дыванамі сьцелюцца Згодна ў гранкі-пліты. ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Запела «ратацыя», А не без карысьці – За аркушам аркушы Сыплюцца, як лісьце. Пераплётня аркушы Шые, рэжа ўволю, Сьпяшыць літаграфія 3 вокладкай у колер. ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Кніга у кнігарні ўжо Сядзіць на паліцы, Людзі працавітыя Сходзяцца дзівіцца. А ля выдавецкае Скупаватай касы Аўтар зь мінай скромнаю Чакае авансу. ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ Паплыло паводкаю, Загуло, як вецер, Слова беларускае Па вялікім сьвеце. Дарма не мінаюцца Працы шчырай леты... Грамада савецкая Ушануе гэта.
1930
|
|
|
|
2009–2019. Беларусь, Менск.
|
|
|