РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Якубу Коласу
Жыві у радасьці і ў шчасьці,
У яснай долі, слаўнай волі,
Няхай праклятыя напасьці
Цябе, брат, не крануць ніколі.
 
Хай сонца сьлед табе карчуе
Да новых песень каласістых,
Хай кожны знае, хай пачуе,
Як мы йдзем сьцежкай залацістай.
 
А дні былі, калі жылі мы
Ў нядолі, ў паднявольлі цяжкім;
Жыла уся наша радзіма
Пад гнётам панскім і пад царскім.
 
Над Нёманам сьпяваць пачаў ты
У хаце курнай, загібелай
У час рэакцыі праклятай,
Пад скрогат шыбеніц, расстрэлаў,
 
Былі то песьні смутку, жалю
Над сваім краем, над народам;
Свабодны вецер бліжай, далей
Разносіў іх у непагоду.
 
Ты помніш, помніш, Колас мілы,
Як я к табе ішоў у госьці,
У час той подыху магілаў,
У час бясьсьільнай помсты, злосьці.
 
Княжацкі бор шумеў пакутна,
Як нашы песьні таго часу,
Пужалі зьверы штомінутна,
Душа ня бачыла папасу.
 
Княжацкі бор шумеў, а Нёман
Мне да цябе дарогу значыў,
Блішчэлі зоры, чуўся гоман
Над Нёманам, зьмяшаны з плачам.
 
Сягоньня пешкі мы ня ходзім,
А на машыне ў госьці едзем.
Княжацкі бор, пужаць нас годзе.
Ня страшны князевы мядзьведзі.
 
Ды веру: хутка, незадоўга,
У непрымушанай ахвоце,
3 табой нябеснаю дарогай
Мы паляцім на самалёце.
 
Мы паляцім над Нёман сіні,
Над бор, ад князя ўжо свабодны,
Заглянем, хто жыве ў хаціне,
Дзе жыў ты, брат, з жыцьцём нязгодны.
 
Стуль паляцім мы і да Вільні,
Дзе хлеб і соль дзялілі спольна,
I ўсё агледзім вокам пільным
У Вільні, ўжо савецкай, вольнай.
 
Жыві у радасьці і ў шчасьці,
У яснай долі, слаўнай волі,
Няхай праклятыя напасьці
Цябе, брат, не крануць ніколі.
 
Шляхі нам партыя да зораў,
Да небывалых цудаў знача, –
Народ ня знае болей гора,
Народ раскованы ня плача.
 
Гудкі на фабрыках, заводах
Гудуць гудліва, безустанна.
Заваяваную свабоду
Рабочы люд ня дасьць спаганіць.
 
Калгаснік – а мужык нядаўна –
Паходкай пахаджае гордай,
Зямлю парадкуе аддана,
I ў Сталіна ён верыць цьвёрда.
 
Дык хай жа песьні зь лета ў лета
Твае мкнуць, Колас, вольнай хваляй
I кажуць людзям, кажуць сьвету,
Як тут кіруе мудры Сталін.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.