РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нібы эпіграмы

#Якубу Коласу
Шкадую, дружа Колас,
Што тут цябе няма, –
Ясьней сьвяціла б сонца
Цяплей была б зіма.
 
Складалі б разам песьні
Аб радаснай вясьне,
Аб шчасьці варажылі б
На іскрыстым віне.
 
Дзьве тысяч кілямэтраў
Сягоньня дзеліць нас...
Але што значаць вольным
Адлегласьці і час!

 

#Валодзю Хадыку
Хадыка хадыкае,
Дыбае,
Сто вершаў задумністых
Выбаіў.
 
Мой мілы, мой добры Валодзя!
Па-мойму, во гэтак здаецца:
«Задумністых», можа, ўжо годзе,
А болей – ад сэрца, ад сэрца...

 
1934
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.