РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Самалёту «Максім Горкі»
I не ад варожае кулі у бітве,
I не ад халоднай палярнай пургі,
I не зь перуном агнявым ў барацьбе
Загібла ты, птушка савецкай зямлі.
 
Да жудкай няшчаснай сьмяротнай пары,
Пад неба, дзе сонейка, быў твой палёт,
Табой ганарыўся малы і стары,
О слаўны, о ясны гігант-самалёт.
 
Ляцеў ты – нямела людская журба,
Ляцеў ты – пужліва ўцякалі імглы,
Над рэчкай галоўку хіліла вярба,
Зайздросна з вышынь пазіралі арлы.
 
Сягоньня ў жалобе радзіма мая
Па страце, якая абегла ўвесь сьвет...
Вялікая ж наша працоўных сям'я
Ўжо кліча да новых гэройскіх пабед.
 
Гэроі, што згінулі разам з табой, –
Іх памяць пяройдзе з табою ў вякі:
Калгасьнік успомніць пра вас за сяўбой,
Заводаў і фабрык успомняць гудкі.
 
Наперад, наперад, на захад і усход.
Зноў да перамог, як адзін, як адзін...
Ёсьць партыя, Сталін, свабодны народ,
Народ гэраічны савецкіх краін.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.