|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сыноў бацька сваіх кліча На параду ў хату, А ўрачыста як бы кліча На якое сьвята. I з павагаю пытае Кожнага ў асобку, Кім зь іх кожны быці хоча, Якім жыць заробкам. * – Бо, сыны мае, – так кажа, – Жывіцё ў краіне, Чалавечая дзе праца Намарна ня гіне. I сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся зь іх быць кожны Свайго бацькі годным. * Першы кажа: – Землі буду Трактарам варочаць, Каб рунелі, зелянелі, Аж ясьнелі вочы. Каб расьлі ў рост чалавека Жыта і пшаніца, Каб аж госьці к нам з-за сьвету Ехалі дзівіцца. * Другі кажа: – На заводзе Быць хачу даўно я, Дзе чыгун ракою льецца, Дзе зьвініць сталь звонам. Будаваць буду дзень цэлы Домны і мартэны, Медзь і вугаль браць у дзела Ад шахтаў падземных. * – Плаваць я пайду на мора, – Сказаў гэтак трэйці, – Дзе «Чэлюскін» горда плаваў, Дзе пурга, дзе вецер. Ад халодных да гарачых Мораў рэйс мой будзе. Параход мой будзе грозна Рэзаць хваляў грудзі. * Сын чацьвёрты: – Хочу лётаць Птушкаю крылатай, Мераць неба ў самалёце Над тваёю хатай. Арлянём сябе ў сьне бачу, Ня знаю спакою... Хачу быць я, мой ты бацька, Лётчыкам-гэроем. * – Байцом буду я чырвоным, – Пяты кажа гэтак, – Сьцерагчы граніцы-межы Краіны Саветаў, Каб наш вораг пры нападзе Сустрэнуў магілу. Байцом буду, каб зь мяне быў Рад сам Варашылаў. * А сын шосты: – Складаць песьні Буду, колькі змогі, Пра вялікія падзеі Сталінскай эпохі: Як працуем, як зьнішчаем Здрадныя напасьці, Як будуем, як ствараем Казачнае шчасьце. * Так сыны адказ трымалі З гонарам юначым, Свае выказаці думкі Ня ўмелі іначай. Бальшавік быў іхні бацька, Пралетарый родам, Зьведаў сушы, зьведаў моры, Бітвы і паходы.
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|