РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вечарынка
Вечарынка у калгасе,
У «Чырвоным аратаю»,–
Прыйшлі Сьцёпкі, Пецькі, Васі,
Прыйшлі Зосі, Стасі, Касі,
        I гармонік грае, грае.
 
Прыйшлі з поля, з гаспадаркі,
Клуб запоўніўшы да краю,
Брыгадзіры і даяркі,
Брыгадзіркі і сьвінаркі,
        А гармонік грае, грае.
 
Ходам ходзяць гаспадыні –
Маладая і старая, –
Зіна шэгіча штось Мальвіне,
А Мальвіна шэпча Зіне,
        А гармонік грае, грае.
 
Захапіўшы ў першай пары
Янка Маньку, Юрка Раю,
Даюць дыхту, даюць жару,
«Сербіянку», польку шпараць,
        А гармонік грае, грае,
 
За сталом ідзе бяседа
Аб жыцьці, аб ураджаі,
П'е суседка да суседа,
Хто ня сьнедаў, тут дасьнедаў,
        А гармонік грае, грае.
 
Ночка сходзіць, сонца ўсходзіць,
I дамоў было б пара ім,
А скакаць яшчэ ня годзе,
Яшчэ танец на расходзе,
        А гармонік грае, грае.
 
Во й начлежнікі з начлегу
Як бы хто ім там нараіў,
Закаціліся з разьбегу
I пайшлі у скок шарэнгай,
        А гармонік грае, грае.
 
Весяліся, ганарыся,
Мой «Чырвоны аратаю»!
Скварка плавае у місе,
У шаўку скача Марыся,
        I гармонік грае, грае.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.