РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Партызаны
Як ішлі у лясы партызаны
На заклятага ворага-пана,
Расступаліся долы і горы,
Шляхі значылі сонца і зоры.
 
Як табун разграмілі варожы
Партызаны ў сваім падарожжы,
Задымелі агні на начлезе,
Зашумеў кучаравы бярэзьнік.
 
Як жа свой партызан адзін здрадзіў
I навёў ліхадзеяў к засадзе,
Пайшоў гул па зялёных імшарах,
Паплылі небам чорныя хмары.
 
...А на вогнішчы попелу горсьці,
А ў тым попеле чорныя косьці...
Выюць ночкай ваўкі на палянцы,
Касьцякі даядаючы здрайцы.
 
Як прыйшла перамога над панам,
Ішлі зь песьняй зь лясоў партызаны, –
Расступаліся долы і горы,
Шляхі значылі сонца і зоры.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.