РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рута ў халоднай расе
Гармонік грае за клубам.
Водар мурожнай травы.
Чамусьці няма маёй любай.
Чаму, ці не скажаце вы?
У полі, за дальняй брыгадай,
Агеньчыкі зьніклі ўсе,
Адзеліся ценем прысады,
Рута ў халоднай расе.
Чакаю адзін да сьвітаньня.
Нешта яна не ідзе.
Нават лілеі да раньня
Заснулі ў цёплай вадзе.
У садах антонаўкай пахне,
I раптам, як гром зь нябёс,
Вартаўнік з дубальтоўкі трахнуў,
Напэўна, сольлю ў кагось.
Як цяжка мне тут чакаці.
Туман за ракою ўстае.
Стрэльні ты лепей, браце,
У дуб над акенцам яе,
Каб птушкі спрасонак крычалі,
Каб людзі пачулі ўсе,
Каб любая раптам згадала,
Што рута ў халоднай расе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.