РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзень Канстытуцыі
5 сьнежня
Дзень Канстытуцыі сягоньня, –
Вялікі дзень, сьвяточны дзень!
Народ, што быў вякі ў прыгоне
І блукаў без пуцьця, як цень, –
Ён вольны гаспадар сягоньня.
 
Сьмяюцца з сонцам побач людзі,
А сонца – госьць штодзённы іх,
Бо што было, ўжо больш ня будзе, –
Ні марных сноў, ні бед ліхіх...
Шчасьлівыя вы, нашы людзі!
 
Ідзе па белым сьвеце слава,
Шуміць разбуджаны прастор.
I над Савецкаю Дзяржавай
Сьвятлей ясьнее чырвань зор.
Каб больш расла йшчэ наша слава!
 
Ідзе жыцьцё чароўнай казкай,
Душу абвіў цудоўны чар.
На сьвет глядзяць зь вясёлай ласкай
Дзяўчына, хлопец, мал і стар,
Бо стала явай, праўдай казка.
 
Іграй, музыка, гулка, громка!
Дзяўчына, песьні нам сьпявай!
Ня пойдзе жабраваць з катомкай,
Як некалі, наш родны край.
Сьпявайце ж, грайце гулка, громка!
 
Так мудры Ленін, мудры Сталін
Прыдбалі долю для людзей,
Адкрылі сонечныя далі, –
Адно да дна піць шчасьце ўмей,
Як вуча Ленін, вуча Сталін.
 
Дзень Канстытуцыі сягоньня, –
Вялікі дзень, сьвяточны дзень.
Народ, што быў вякі ў прыгоне
I блукаў без пуцьця, як цень, –
Ён вольны гаспадар сягоньня.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.