РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ўсё саюзы...
Ўсё саюзы ў беларусаў,
        Ўсё апекуны, –
А бадай жа на іх немач!
        Адкуль жа яны?!
 
Быў «Крестьянин», плёў «Крестьянин»
        Сеткі, як павук. –
Глупства выйшла – бач, няма ўжо
        За што зацяць рук.
 
Скуль узяўся яшчэ шэльма –
        «Общество» скуе, –
«Белорусское» няйначай,
        Цёмныя мае.
 
Саланевіч ды з кампаняй
        Сцапаў гэту мысьль,
А ўсё «истинным» тым духам
        Сьмярдзіць, знай, дзяржысь.
 
Ох, паможа саюз гэткі
        Беларусі нашай,
Як «Крестьянин», як знаёмы
        У хваробе кашаль.
 
1908
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.