Да зямлі беларускай,
да каханай зямлі
зноў вяртаюцца гусі,
зноў вяртаюцца буслы
ды лятуць жураўлі.
Закружылі над Зэльвай,
паляцелі дамоў.
На гняздо сваё села
пара чорная зь белым
даўганогіх буслоў.
I ляскочуць ад раньня,
і будуюць, як мы,
цэлы дзень ад сьвітаньня
ўсё ўдваіх да зьмярканьня
свае гнёзды-дамы.
На высокай таполі
бусел кладку кладзе,
толькі б бліжай да сёлаў,
да працоўнае долі
простых нашых людзей.
I хоць зноў ім на зіму
ў чужы край адлятаць,
як жа гэту Радзіму,
хлебароднае дзіва, –
як яе не кахаць.