Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РњРЇРЎР¬Р¦Р†РќР«     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     РњР†Р¤РђР›РћР“ІЯ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
ПА-БЕЛАРУСКУ

Задумана стаяць на ўзьлесьсі хвоі.

Вятры зь бярозаў лісьце замялі.

Нам дорага заўсёды ўсё жывое,

што побач з намі дыша на зямлі.


Равуць зубры, як продкі навучылі,

Сівую пражу павукі прадуць.

Арол у хмарах распраўляе крылы,

Каб даляцець да мэты вольных дум.


I добра так бывае ў сьвеце, строга.

I нельга кідаць лёс на самацёк.

Свой шлях у кожнага, свая дарога,

Праверана вякамі і жыцьцём.


З дабром да роду, з ласкай да суседзяў –

Ад прадзедаў парадак на зямлі.

Шурпатасьці, усе памылкі, беды

Вякі даўно нам з душаў саскраблі.


I гонар свой – не трэба нам благога.

I звычай свой па-людску жыць зь людзьмі.

Дабро сваё, не трэба нам чужога.

I будзе ўсё. Бо з працавітых мы.


Зжынаем хлеб. Гадуем скібу-скварку.

Не ворагі, сябры ў нас навакол.

Умеем хораша разладзіць сварку:

– Сядайце, госьцейкі, за наш гасьцінны стол!


  Р›. Геніюш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.10.2009
 
  
Akavita