Благаславенны край наш ад азёраў сіні,
Лугоў раздольле, бы шырокі стэп,
Сынам даючыя жыцьцё жанчыны
І нівы, родзячыя хлеб!
Адвечныя шляхі маёй Айчыны,
Мячы і кнігі Белае Русі
І гарады, дзе родзяцца Скарыны,
Сялібы, скуль выходзяць Кастусі.
Благаславенныя лясы нашы і рэкі,
Наш белы сад, блакітныя ляны.
Благаславенныя заўсёды і навекі
Краіны нашай верныя сыны!
Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы
І роднай мовы найсьвяцейшы скарб,
Старой зямлі старэйшыя напевы
І нашы продкі, што ў курганах сьпяць.