Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Востры боль пранізаў навакольле,

Горай зьвера тупы чалавек.

Толькі б мець непахісную волю,

Магутнейшую волю за зьдзек.

Не падходзьце! Я сёньня малюся,

Сьвятой сілы ў грудзёх маіх брак,

З маіх, болем заціснутых, вуснаў

Нават слова ня вырваць ніяк.

Уздымаюцца брудныя хвалі,

Неспакойны варожы бярлог,

Ўжо ня раз яны пенай апалі

Ля маіх ля зьняволеных ног!

Не баюся няроўнасьці бою,

Што адна супраць цемры стаю,

Што мне душу атрутаю пояць.

Я жа знаю, за што яе п'ю!

Я стрываю. Цярпеньне ня скосіць.

Праўду-голаў падняўшы ўгару.

Мне эстонка дае папяросу.

Дзякуй, мілая, я не куру.

Недзе там, ў цені дрэваў кудлатых,

Дзе мая не даходзіць на'т весьць,

Ёсьць старыя каханыя хаты,

Вось бы там на хвіліну прысесьць.

I душою, параненай горам,

Праляцеўшы празь цемень і сінь,

Празь дзікія, чужыя прасторы,

Ўбачыць землю, дзе ходзіць мой Сын...


  Л. Геніюш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 23.10.2009