Вясновы першы гром
Скаціўся, як з гары,
I рэха ля крыніц дубы хістае.
Бусьліная зямля. Азёры ды бары.
Акопы ды палын. Зямля сьвятая.
Тут не забыты плач.
I не забіты сьмех.
Не аціхае сьпеў чарод птушыных.
Тут дождж ня проста дождж.
I сьнег ня проста сьнег.
Бо гэта дождж і сьнег
над берагам
Айчыны.