Думае – герольды
Ў барве й каронах?
Рык фанфаронаў – ад суднага дня глухіх?..
А тут проста трубы
Чэшскай фірмы «Лігатона».
А на калках вісяць кажухі.
Бэлькам – шэсцьсот
(Тут што праўда, то праўда)...
Сьведкі польскай, і нашай, і... іншай зары,
Але тут... Тут сьпявае ціхутка радыё,
І ў каморцы «тэлік» маленькі гарыць.
Тут дзяжураць. Тут звон адбівае рупліва
Ўсё, што зьелі, скахалі і прапілі...
Ну вас... З вашым... туды...
Рамантызмам саплівым.
Вы, паэты ўлюбёнай маёй зямлі.
Не прыполамі дам,
Не дамаскай парфумай
Пахнуць рукі «герольдаў» на гэтай «гары».
Пахнуць яны жалезам, пылам і гумай,
А ў сіх тых – часныком.
(Ходзіць Кракавам грып.)
Пахнуць добра баршчом, цёплым хлебам, цыбуляй,
Як дзяды ў старожцы ці ў начлег на Дняпры...
Р† РјРЅРµ РґРѕР±СЂР°.
І шчыт Марыяцкі, як вулей,
Над згасаючым Кракавам мёдам гарыць.
Ў Яна Колтуна ані гэрбоў ні дукатаў
(Як, між іншым, ва ўсіх «герольдаў» пяцёх),
А звычайная,
Такая сабе –
Зарплата –
Ад дзьвюх тысяч злотых да чатырох.