Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЕЧАР ПАД ПРАГАЮ

Дрэмле ўжо Прага вячэрняй гадзінай,

вежы сьвятыняў ўздымаюцца к зорам, –

гэтак часамі ў малітве застынуць

рукі людскія, узьнятыя ў горы.


Важна Градчаны, як арка біблінная,

ў хмары плывуць над туманнымі стрэхамі,

вежамі ў неба ўпіраюцца сіняе,

бы прагавіта шукалі пацехі.


Стодзівы толькі ня дрэмлюць каменныя,

ноч іхніх сэрцаў не пераможа.

Доўга вякамі стаяць нязьменныя,

сон залацістае Прагі старожаць.


Месяц па вежах спускаецца стройны,

блудзіць, сярэбраны, местам заспаным,

быццам ў бліскучай акованай зброі

нейкі забыты вякамі каханак.


Ціха сьпіць Прага гадзінай вячэрняй...

Стодзівы з каменя сон ёй старожаць,

месяц блукае між хмараў містэрных,

вежы ўсё рукі ўздымаюць набожна.


1942  Л. Геніюш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 30.03.2010