РС…, наперла ліха-гораі
РќС– СЃСЏРЅС–РЅС‹, РЅС– Р·СЏСЂРЅР°.
А тут сьнег яшчэ ня скора
Згоніць цёплая вясна.
У кішэні ні грашынкі,
Хата поўная дзятвы!
Ні паленца, ні лучынкі –
Хоць у землю лезь жывы.
Папалілі, пераелі, –
Нічагутка ані ў зуб!
Хлеба толькі да нядзелі,
На два разы ўсяго круп!
А даўгоў ты нахватаўся,
Таму дзесяць, таму пяць...
Ось дзе, Грышка, ты папаўся:
Чым ты будзеш аддаваць?
РС…, наперла ліха Грышку –
Рук няма за што зацяць!
Хіба вып’ем па кілішку –
Лягчэй будзе гараваць.