Выйшаў бусел на балота,
Па калені ўвяз.
— Працягніце, жабкі,
Лапкі —
Пацалую вас.
— Крум-крум, крум-крум,
Крум-крум, крум-крум,—
Жабкі у адказ,—
Адчапіся, страшны бусел,
Не палохай нас.
Есці ўжо табе ахвота —
Соладка пяеш.
А як выскачым з балота,
Возьмеш праглынеш.
Ходзіць, ходзіць,
Маршыруе Бусел:
— Кля-кля-кля,—
Я спачатку пацалую.
Праглыну пасля.