Бура вые. Лес гамоніць,
Як на сходзе дзе народ.
Вецер хмары так і гоніць;
Дождж, і гразь, і галалёд.
На камінку корч пылае;
Каля печы дзед сядзіць.
Бацька лапці папраўляе,
Маці ніткі села віць.
Вецер вые, не сьціхае,
Дзіка ў коміне шуміць,
То заплача, засьпявае,
То па стрэсе прабяжыць.
Ціха ў хаце. Сэрца ные.
Страх душу апанаваў.
Чаму ж, вецер, думкі злыя
Ты ў душу маю нагнаў?