Сьлёзы людскія, сьлёзы людскія!
Вамі абмыты загоны зямлі,
Вы паласкалі мужычыя нівы,
Вы палівалі сухія палі!
Падалі градам на вузкія сьцежкі,
З пылам мяшаліся, з дробным пяском,
Тайна ліліся, адкрыта ліліся,
Падалі долу гарачым дажджом.
Сонца сушыла, вятры абвявалі,
Бачылі зоры вас, бачыла цьма...
Дзеці нягоды, о сьлёзы людскія!
Ліку няма вам і меры няма.