Мы маўчалі, як нямыя,
Мы ўздыхалі ўсё цяжэй,
Грызьлі думкі нас благія,
Сьлёзы падалі з вачэй.
Мы хадзілі, як уночы,
Сярод мукі, сярод зла;
Туманы сьляпілі вочы,
Цемра хмар на нас лягла.
З нас нямала жартавалі,
Той нас крыўдзіў, гэты сек.
Годнасьць нашую тапталі,
Ў нас заплёван чалавек.
Хай сьвятло навукі яснай
Заблішчыць, як сонца ўсход,
Няхай родным словам шчасна
Загаворыць наш народ.