Вось пастух ужо стадка гоніць;
Вол бушуе і раве.
Вёска ходзіць і гамоніць,
Толькі рэха ў лесе йдзе.
З комін дым падняўся ўгору;
Люд сьцякаецца з работ...
РС…, люблю СЏ гэту РїРѕСЂСѓ,
Як з палёў ідзе народ!
Мне іх песьні сэрцу мілы,
Хоць і многа ў іх нуды.
Некісь жаль казыча жылы,
Як заграюць дудары.
Сьвіст за сьвістам так і льецца,
Як Палесьсе, без канца;
Як хто плача, мне здаецца,
Як сьляза цячэ зь ліца.
А сабакі ім ўтуруюць...
Дудка плача, дудка мрэ...
Як ніколі не гаруюць,
РЇРє Р±СЏРґР° С–С… РЅРµ Р±СЏСЂСЌ!