З паэмы "Сымон-музыка"
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей на сьвеце Божым
Гэтых сьветлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цьвятуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?