Голь абадраная, голь неакрытая,
Злою вядоляю моцна прыбітая!
Заўжды няма табе, горкай, спакою –
Ўвесну, і ўлета, увосень, зімою...
Людзі бяздомныя, людзі бязродныя!
Поўняцца вамі астрогі халодныя;
Холад там, сырасьць і вецер сьвідруе,
Там твае скаргі ніхто не пачуе...
Што ж цябе гоніць, голь неакрытая,
Голь бедачыная, Богам забытая?