У залатой калясцы сонца
Вандруе зноў у сьвет дзянёк,
Ня зьмеран шлях яго бясконцы,
Завіты ў сонечны вянок.
Замерлі горы ў тонкай сіні,
Глядзіць, СЏРє Бог зямлі, Рльбрус,
І патыхае сном пустыні
Яго засьнежаны абрус.
Маўклівы горы, дзіка-немы,
Ня жывяць мысьлі іх чала,
І вісьне тут адвечнай дрэмы,
Як сум хаўтурнага стала.