Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

Рњ. Р”. Рњ.

Я радасьці большай ня ведаў бы ў сьвеце,

      Каб толькі была ты здарова.

Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце,

      Пачуй маё шчырае слова!


Вясна пазірае з высокага неба,

      РЈ сонцавых косах іскрыцца.

З-пад сьнегу выходзіць зьнямелая глеба,

      Расплюшчвае вочы крыніца.


І хата ўжо блізка, і лес наш духмяны

      Пах смолак зычліва струменіць.

Няхай жа загояцца болі і раны

      Р† сыдуць панурыя цені.


Вясна расчыняе наўсьцяж аканіцы

      Р† сьцеле РЅР° РґРѕР» аксаміты.

Зачэрпвай жа сілы з гаючай крыніцы,

      Р—СЊ зямлі нашай, горам спавітай!


Распусьціцца лісьце на белай бярозе,

      Р† ляжа прад намі шлях РЅРѕРІС‹.

Дык рана яшчэ прыставаць у дарозе,

      РќСЏ СћСЃРµ нашы сказаны словы.


Я радасьці большай ня ведаў бы ў сьвеце,

      Каб толькі была ты здарова.

Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце,

      Пачуй маё шчырае слова!


1945  РЇ. Колас

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 20.06.2010