Вее вецер ўжо асеньні,
нясе лісьцяў поўны жмені,
тое золата з галінаў
рассыпае па далінах.
Тужаць вербы сумна з жалю,
косы ясныя апалі;
каляровай чарадою
адплываюць ўдаль з вадою.
Вее з поля сум нязнаны,
пунсам сьцелюцца паляны,
лісьцяў тканьню залатою,
пышнай зводнаю красою.
Пражай з даляў асумелых,
з дум кудзелі яснай, белай
заснавала павуценьне
нават сэрца ў дзень асеньні...