Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БАРАЗНА

Дуб зваліўся, упала сасонка,

кроў-жывіца сьцякае з кары.

Баразна, Баразна-баразёнка,

прыгаралі цябе без пары.

Колькі скарбаў напрадзеных, тканых

на дне куфраў сялянскіх ляжыць –

ты ва ўсё гэта быў закаханы...

Як жа, хлопча, цябе ажывіць?

Як жа сумна і як жа дрымотна:

ні зары, ні сьвятла, ні відна.

Хто ж раскажа Краіне гаротнай,

каго страціла ўчора яна...

Яшчэ вусны ўсяго не сказалі,

яшчэ рукі ўсяго не знайшлі,

як жа рана цябе адабралі

у зьняволенай нашай зямлі!

Не на золата ўжо, не на грошы

на адвечнай зямлі Крывічоў,

тут палююць бязьлітасна Прокшы

на выдатных Краіны сыноў.

Не вайна – а магілы, магілы,

не зьлічыць сьветлых, сьцятых галоў,

што ж, патрэбны народ ім бяскрылы,

і таму выбіваюць арлоў.

Не заб’юць ўсіх, мы з болю і ранаў,

зь лютай помстай за мукі нягод

у нас волаты новыя ўстануць

і прыбіты падымуць народ!

Як быльнёг, яны злыдняў пакосяць

пад народны караючы гнеў,

няхай літасьці, ласкі ня просіць,

хто над намі спагады ня меў!

Дуб зваліўся, упала сасонка,

што любоўна народ ўзгадаваў.

Прыгаралі навек Баразёнку –

ведаў вораг, каго забіваў...

У народнага гора прадоньні,

гдзе насільле, махлярства і страх,

Баразны нашы гаснуць, як промні,

што народу асьвечвалі шлях.

Баразна, Баразна, Баразёнка,

жаль, дажыць не далі да відна.

У народа, у роднай старонкі

залатая была Баразна...

Пяе вецер працяжна і грозна,

ліжа раны пакутнай Зямлі,

лічыць колькасьць крывавых барознаў,

што пралеглі па Ёй без вайны.

Зноў пакутны паўсюль лад прыгонны.

Анямела старонка уся.

Толькі вецер – зэгар неўгамонны –

будзіць сёлам штоноч Кастуся!


  Л. Геніюш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.10.2010