Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГНЁЗДЫ

Птушаняты ў гнязьдзе пад крылом

заклапочанай, любай маці.

Гнёзды – гэта птушыны дом,

гнёзды – гэта зямлі багацьце.


Іх мінае нябесны гром.

Мір жытлу, чалавечай хаце

і сям’і за бяседным сталом.

Руйнавальнікам хат – пракляцьце!


Ці жыве яшчэ злыдзень той,

ці пайшоў ціхамірна ў вечнасьць,

што мой дом заручыў зь бядой,

сьмерць пасеяўшы бесчалавечна?


Кроў людскую ліў без прычын,

адымаў жыцьцё без патрэбы...

О, зямля, не маўчы, крычы,

акажыся помстаю, неба!


Мір таму, хто бяздольных зьбярог

у хвіліну суровага зьдзеку,

бесхацінца пусьціў на парог,

абагрэў, накарміў чалавека.


Мір далоням, што сеюць і жнуць,

хлебных ніваў, зямлі не калечаць,

тым, што гнёзды ня бураць, а ўюць

у супольнай сям’і чалавечай!


  Р›. Геніюш

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 03.11.2010