О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ІЗНОЎ Я ТУТ

Ізноў я тут, сярод муроў,

Паміж астрожных сьцен праклятых.

I рвуцца думкі-сны ізноў

На волю – за драты і краты,


Туды, дзе ў зьзяньні летніх зор

Пра жніва думаюць калосьсі

I будзяць задрамаўшы бор

Далёкім бразгатам калёсы.


I дзе на прызьбе, пад вакном,

Старыя пра жыцьцё гавораць,

Як жыць нялёгка мазалём

I як ім хлеб батрацкі горак.


Заўжды там гутаркі адны:

Жылі зь няволяй, не зжыліся...

I месяц ціха з-за сасны

Глядзіць на вёску баючыся.


А я тут зноў сярод муроў,

Паміж астрожных сьцен праклятых!

I рвуцца думкі-сны ізноў

На волю – за драты і краты.


1934  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011