Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЧОРНЫЯ СКІБЫ

Плуг у руках,

Зь ім чарадзей я на чорных барознах

У шэрай сярмязе і ў лапцях лазовых...

Чорныя

              скібы

                        кругом.


Дыхаюць грудзі

Шырай і шырай...

Сінім прасторам і дальлю.

Што ж не ляціш ты, жалезны мой вырай,

Не адклікаешся стальлю?

Чорныя

              скібы

                        кругом.


Звоніць аб камень

Сталёвы нарог.

Конь упіраецца, скібы цяжкія...

Глянь! На усходняй старонцы –

Іскры! Барозны затлелі зарою.

Выарам хутка і сонца!


1935  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011