Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

НАЧНАЯ ЦІШЫНЯ

Не! Не!

Ня можа ціха быць там,

Дзе столькі людзей,

Дзе столькі жалеза

І цэглы!..

Прыслухаюся лепш

Да начной цішыні,

Галаву прытуліўшы

Да шэрай астрожнай сьцяны...

Мо' пачую ці голас, ці шум...

Мо' хоць камень адклікнецца мне...

Не!.. Не!..


Раз... два...

Ўторыць сырая сьцяна.

Крокі чые ці мо' сэрца ўдары

Лічыць яна...

Лічыць шалёна, да болю...

Ізноў я хаджу

З кутка ў куток.

I з далёкімі крокамі

Ціхі мой крок

Ападае у прорву –

У чорны пясок

Цішыні...

Раз... два...


1935  М. Танк

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 28.06.2011